Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Асноўныя паслугі

Бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прапаноўваюць сваім карыстальнікам наступныя бібліятэчныя, даведачна-бібліяграфічныя і інфармацыйныя паслугі:

  • выдача дакументаў на розных носьбітах з фондаў бібліятэк у часовае карыстанне;
  • прадастаўленне інфармацыі аб складзе бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў, картатэк, баз дадзеных і іншыя формы інфармавання;
  • аказанне кансультацыйнай дапамогі карыстальнікам у пошуке і выбары крыніц інфармацыі;
  • заказ дакументаў, якія адсутнічаюць у фондзе бібліятэкі праз міжбібліятэчны абанемент (МБА) з іншых бібліятэк на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў;
  • выкананне простых (нескладаных) вусных бібліяграфічных і фактаграфічных даведак;
  • арганізацыя кніжных выстаў, праглядаў літаратуры, бібліяграфічных аглядаў і іншых сацыякультурных мерапрыемстваў для карыстальнікаў;
  • падаўжэнне тэрмінаў карыстання выданнямі ў адпаведнасці з парадкам, усталяваным у бібліятэцы;
  • забеспячэнне доступу да пастаянна абнаўляемай інфармацыі афіцыйнага сайта бібліятэкі ў сетцы Інтэрнэт.
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен