Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Паэзіі радок чароўны…

0 paezii radok haroyni21 сакавіка бібліятэкар Запольскай сельскай бібліятэкі запрасіла ўсіх аматараў паэтычнага слова на гадзіну паэзіі “Паэзіі радок чароўны”, прысвечаную Сусветнаму дню паэзіі. На гэтым мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, быў праведзены конкурс чытальнікаў “Мой любімы верш” і бліц-віктарына “Вершы - дзецям”.

1 paezii radok haroyni

2 paezii radok haroyni

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар звярнулася да ўсіх прысутных з наступнымі словамі: “Стварэнне вершаў параўнальна з палетам птушкі. Навучыцца гэтаму немагчыма, а вось навучыцца разумець паэзію пад сілу кожнаму. Любіце паэзію, чытайце вершы, яны зробяць наша жыцце ярчэй, багацей і прыемней”.

Бібліятэкар І.У.Крышкевіч

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен