21 сакавіка - Сусветны дзень паэзіі
У дзіцячай бібліятэцы імя У. С. Караткевіча адзначылі Сусветны дзень паэзіі, запрасіўшы ў госці паэтку, члена літаратурнага аб'яднання "Дняпроўскія галасы", Ірыну Віктараўну Яўланаву.
Ірына Віктараўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак 2"В" і 4"Б" ДУА "Сярэдняя школа №21 г.Оршы" са сваёй творчасцю: прачытала цудоўныя вершы, загадала загадкі.
Дзеці былі вельмі зацікаўлены і актыўна ўключыліся ў размову пра любоў да беларускай мовы, да роднага краю.

На памяць аб сустрэчы Ірына Віктараўна падарыла бібліятэцы плакат, на якім змешчаны літары беларускага алфавіта з вершамі аўтара і два зборніка вершаў з аўтографамі і пажаданнямі для чытачоў бібліятэкі. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала меладычная родная мова.

Біблятэкар А. Л. Руклінская