Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

21 лютага - Дзень роднай мовы

0 rodnai mova krapivno“Пагавары са мной на мове, на нашай роднай не чужой…”  гэтыми радкамі з верша Пімена Панчанкі пачалося мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы ў Крапівенскай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 і 8 класаў ДУА  “Крапівенская яслі-сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Н.А.Вараб’евай.

Бібліятэкар Ірына Пучкова ўзгадала гісторыю ўзнікнення свята і паведаміла пра тое, што ў свеце каля шасці тысяч моў. На жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

1 rodnai mova krapivno

2 rodnai mova krapivno

3 rodnai mova krapivno

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.  Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам чыталі вершы паэтаў, якія праз сваю творчасць выказвалі любоў да Радзімы і роднай мовы. Прагучалі вершы  Ніла Гілевіча “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, Петруся Броўкі “Калі ласка”,  Уладзіміра Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова!”,  Максіма Танка “Родная мова”.

Бібліятэкар прапанавала для ўсіх жадаючых прайсці курс “Красамоўства”, які складаўся з цікавых заданняў, падрыхтаваных па кнізе У. Мазго “Старонкі з моўнай скарбонкі”. Чыстагаворкі, скарагаворкі, перакруткі, простагаворкі - гэта сапраўдная зарадка для эрудытаў. “Навучэнцы” курсаў вельмі стараліся. Выдатнікі зачыталі верш “10 запаведзяў для беларусаў”, аўтарам якіх з'яўляецца Віктар Швед. І, вядома, якое свята без гульняў? Вучні адгадвалі народныя жартоўныя загадкі і прымалі ўдзел у гульні “Кот у мяшку”.

І.Пучкова

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен