Калядныя матывы
Святочны вечар “Калядныя матывы” прайшоў у Зубаўскай сельскай бібліятэцы. У чарговы раз на сустрэчу прыйшлі ўдзельнікі клуба аматараў беларускай паэзіі “Купалінка”. У гэты вечар прагучалі віншаванні з Ражаством і Калядамі, вершы беларускіх паэтаў пра Каляды, калядныя песні.
Шмат было разважанняў пра традыцыі і сучаснасць калядных святаў. Да ўдзельнікаў мерапрыемства завіталі калядоўшчыкі, якія шчыра абсыпалі ўсіх зярном, жадалі шчасця, дабрабыту, здароўя. Тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам вясёлых персанажаў - калядоўшчыкаў прыдало мерапрыемству святочны настрой. А анёлы, зробленыя сваімі рукамі, сталі святочным падарункам усім удзельнікам свята.







Бібліятэкар Т. Дзегцярова