Казачная краіна Уладзіміра Караткевіча
У цыкле мерапрыемстваў “Аршаншчына літаратурная”, з нагоды 87-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча, у Зубаўскай сельскай бібліятэцы адбылося літаратурнае падарожжа “Казачная краіна Уладзіміра Караткевіча”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні пачатковых класаў ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Пры дапамозе мультымедыйнай презентацыі “Быў. Ёсць. Буду.” бібліятэкар разказала пра жыццевы шлях пісьменніка, пра цікавыя факты з яго біяграфіі. Звярнула ўвагу на ўшанаванне памяці пісьменніка-земляка на яго радзіме ў г. Оршы. У віртуальнай вандроўцы вучні наведалі мясціны, звязаныя з асобай У. Караткевіча: помнік У.Караткевічу ў Прыдняпроўскім парку, Музей У.С.Караткевіча, дзіцячую бібліятэку імя У.С.Караткевіча.
Затым звярнуліся да казак пісьменніка “Нямоглы бацька” і “Кацёл з каменьчыкамі”. Гэтыя казкі прапануюцца для чытання ў школе.

Абмеркаванне вобразаў галоўных герояў казак, іх паводзін і ўчынкаў нікога не пакінула абаякавым. Дзеці з задавальненнем давалі характырыстыкі героям, зачытвалі прыклады з тэкстаў, рабілі высновы і выказвалі свае адносіны да прачытанага.

Закончылася мерапрыемства праглядам мультфільма па казцы У. Караткевіча “Чортаў скарб”. Па ўсім было зразумела, што казкі У. Караткевіча ўразілі дзяцей і запалілі ў іх сэрцах агеньчык дабрыні і спагады.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова