Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Купала заўседы ў сэрцы маім

Levki2017Свята паэзіі ў Ляўках “Купала заўседы ў сэрцы маім”, прысвечанае  135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы, адбылося  2 ліпеня 2017 года на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” Аршанскага раёна (в.Ляўкі, Аршанскі раён)

Вяселымі прывітальнымі спевамі і танцамі ганаровых гасцей свята: дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, вядомых пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы сустракалі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Ві-за-ві” і ўдзельнікі народнага ансамбля народнай музыкі “Крынічанька”.

Госці з пашанай прынялі ад арганізатараў  каравай  і з задавальненнем акунуліся ў атмасферу цудоўнага свята.

Мясцовая гасціннасць - адна з лепшых традыцый  на Аршаншчыне, якая дазваляе захоўваць самабытнасць народа. Таму першымі духмяныя нацыянальныя стравы і прысмакі гасцям прэзентавалі народныя калектывы, якія працуюць на базе сельскіх дамоў культуры.

Адбылася і дэгустацыя прадукцыі вядучых прадпрыемстваў Аршаншчыны.

“Калі ласка!
Частуйцеся госці
Просім вашай міласці
Каб вы пілі, елі
Вяселенька сядзелі
Харошыя мыслі мелі
Вясёлыя песні пелі!” – заклікала гасцей вядучая.

Прыгожыя дзяўчынкі - ўдзельніцы ансамбля “Весялушкі” і народны ансамбль народнай музыкі “Крынічанька” захапілі гасцей паказам  беларускіх народных абрадаў “Купалле” і “Калясо”.

На суседняй пляцоўцы ўмелыя аршанскія майстры прапанавалі свае вырабы. Тут адбываўся кірмаш і майстар-класы майстроў.

Levki2017.5

Зазірнуць у мінулае гасцям  свята паэзіі  дапамаглі ўдзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі “Ліберум вольдус” ДК г.п. Балбасава, якія паказалі майстэрства бою на мячах і сярэдневяковыя танцы.

Levki2017.6

Тэатралізаваную  пастаноўку “Прымакі” гасцям прадставілі ўдзельнікі народнага тэатра ГЦК “Перамога” (кіраўнік  Васіль Мігаль). П'еса «Прымакі» створана ў жанры народнага анекдота і камедыі. Твор адрознівае бліскучы гумар, выразнасць і сакавітасць мовы, а спектакль «Прымакі» займае годнае месца ў сучаснай Купаліяне. 

Levki2017.7

Заўсёды, ва ўсе часы, ва ўcix краінах свету славілі кнiгy. Kнiгa - гэта лекі для душы чалавечай, крыніца мудрасці i крыніца ведаў. Усё лепшае, што дайшло да нас праз стагоддзі, у тым ліку i багатую літаратурную спадчыну Беларусі, мы павінны захаваць, каб традыцыі i дасягненні не былі страчаны i працягвалі служыць будучым пакаленням.

На святочна аформленай пляцоўцы Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы праходзілі: тэматычныя кніжныя выставы “Старажытны, юбілейны горад мой”, “Песняры зямлі пад белымі крыламі”, “Купала заўседы ў сэрцы маім”; акцыя “Купалаўскі радок чаруе”, прэзентацыя бібліятэчных «народных» клубаў: “Жаночыя сакрэты”, “Пралеска”, “Надзея”, прэзентацыя літаратурнага клуба “Натхненне” ДК г.Барань.

Levki2017.14

На галоўнай сцэне адбыўся святочны канцэрт дзяржаўнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”, які вызваў ва ўсіх прысутных самыя лепшыя ўраджанні, захапіў цудоўнай музыкай і спевамі.

Levki2017.11

Levki2017.12

Вядомыя майстры слова – беларускія пісьменнікі, якія завіталі на свята з Мінска, Віцебска і Оршы  да помніка Янку Купале, ўсклалі кветкі. Яны з захапленнем чыталі свае вершы, спявалі. Старшыня Віцебскага аддзялення Грамадскага аб’яднання “Союз пісьменнікаў Беларусі” Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка супрацоўнікам музея ў Ляўках падарыла новы зборнік віцебскіх аўтараў, работа над якім вялася 7 год. Зборнік уключае творы 110 пісьменнікаў Віцебшчыны.

Levki2017.20

Levki2017.23

Арганізатары свята ўдзячны ўсім, хто  завітаў  у Ляўкі на свята  паэзіі «Купала заўсёды ў сэрцы маім», прысвечанае 135-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы і спадзяюцца на новыя, цікавыя сустрэчы!

Не зарастае сцежка да Купалаўскіх мясцін. Зблізку і здалёку ідуць і едуць сюды людзі, каб пакланіцца памяці сыну беларускага народу. Мы спадзяёмся, што кожны з удзельнікаў свята паэзіі атрымаў  асалоду ад вершаванага слова і спадзяемся на новыя, цікавыя сустрэчы ў в.Ляўкі.

Н.Янкоўская

  • Levki2017.1
  • Levki2017.10
  • Levki2017.11
  • Levki2017.12
  • Levki2017.13
  • Levki2017.14
  • Levki2017.15
  • Levki2017.16
  • Levki2017.17
  • Levki2017.18
  • Levki2017.19
  • Levki2017.2
  • Levki2017.20
  • Levki2017.21
  • Levki2017.22
  • Levki2017.23
  • Levki2017.24
  • Levki2017.3
  • Levki2017.4
  • Levki2017.5
  • Levki2017.6
  • Levki2017.7
  • Levki2017.8
  • Levki2017.9

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен