Да роднай мовы крок зрабі!
У рамках святкавання Дня роднай мовы ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы прайшла лінгвістычная гульня “Каларытнае і трапнае беларускае слова”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні ДУА “Зубаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Яны праверылі сваё веданне роднай мовы.
Падлеткі падзяліліся на дзве каманды: "Разумніцы", "Разумнікі". Пытанні гульні дзяліліся на чатыры пазіцыі з рознай колькасцю балаў: "Выпраў памылкі!", "Роднае слова", "Апрані ляльку", "Майстры слова". Па выніках перамагла каманда хлопчыкаў.




Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, зрабіла агляд літаратуры “Чытай сваё!”
У выкананні дзяцей прагучалі шчырыя вершы ў гонар роднага слова.
Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай далучэння да роднай мовы і закончылася акцыяй “Люблю цябе, родная мова!”
Удзельнікі акцыі зрабілі кветку-прызнанне роднай мове.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова