Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Дзіўная зорка Максіма Багдановіча

mbogdanovich 0Літаратурная гадзіна “Дзіўная зорка Максіма Багдановіча”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, была праведзена бібліятэкарам бібліятэкі імя У.Корбана Г.С.Канашэвіч у сярэдняй школе № 19.  

На мерапрыемстве гучалі вершы Максіма Багдановіча і вядомы раманс “Зорка Венера”, напісаны на яго радкі. Вучні даведаліся пра дзяцінства і юнацтва паэта, яго сям’ю, сяброў і каханне, пра апошнія гады жыцця. Ганна Канашэвіч расказала вучням пра тое, што вобраз паэта ўвасоблены ў паэмах і шматлікіх вершах, жывапісных палотнах, скульптурах, кінастужках.  Памяць Максіма Багдановіча ўшанавана ў назвах вуліц,  мемарыяльных дошках, помніках, музеях. І няхай пройдуць гады і дзесяцігоддзі, зменяцца новыя пакаленні, але вечна, нязгасна і неўміруча будзе гарэць на небе зорка Максіма Багдановіча. 

mbogdanovich 2

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен