Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Пра родны край - з любоўю

Pra rodny kray127 кастрычніка ў Крапівенскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень краязнаўчай кнігі "Пра родны край - з любоўю".  На гэтае мерапрыемства, прымеркаванае да Года культуры, былі запрошаны вучні 6 класа Крапівенскай сельскай школы. Вядучая мерапрыемства – бібліятэкар І.Л.Пучкова прапанавала чытачам разам перагарнуць старонкі кнігі-энцыклапедыі "Беларусь".

Pra rodny kray2

Першая старонка гэтай кнігі была прысвечана прыродзе роднага краю. Гістарычная старонка расказвала ўдзельнікам мерапрыемства пра Вялікую Аршанскую бітву, якая адбылася на рацэ Крапівенка ў 1514 годзе, пра Вялікую Айчынную вайну, а таксама пра людзей, якімі ганарыцца веска, чые прозвішчы ўвекавечаны ў кнізе "Памяць". Наступная старонка мела назву "Архітэктура і помнікі". Старонка расказвала пра гісторыю храмаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі вескі, пра музей пры  Аляксандра-Неўскім храме, пра помнік у гонар загінуўшых воінаў, які знаходзіцца каля школы.

Pra rodny kray3

Наступная старонка была прысвечана народнай творчасці. Вучні пазнаёміліся з  легендамі і паданнямі, якія  звязаны з вескай Крапіўна. Вучням была прапанавана невялікая віктарына, а далей адбылося знаёмства з рукапіснымі кнігамі: "Летапіс вескі Крапіўна", "Скарбы з куфара", "Куклы-абярэгі", "Гісторыя храма Аляксандра Неўскага".

Pra rodny kray4

На мерапрыемстве прысутнічалі госці, якія на сваім уласным прыкладзе праз усе жыццё пранеслі любоў і павагу да роднага краю. Гэта: дырэктар СДК Макарэвіч А.А., былая настаўніца Шалуха Я.Ф., матушка Церахава С.П. 

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен