Мітынг у Ляўках да Дня нараджэння Янкі Купалы
8 ліпеня супрацоўнікі Аршанскай ЦБС, сумесна з Аршанскім музеем У.С.Караткевіча і філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Ляўкі», арганізавалі мітынг каля помніка Янкі Купалы ў Ляўках. У гэтым годзе спаўняецца 134 года з дня нараджэння вялікага паэта.
Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён адначасова выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Сказаць добрыя словы пра вялікага паэта прыйшлі знакамітыя пісьменнікі Аршаншчыны: Нілаў Канстанцін Рыгоравіч, Прохараў Анатолій Васільевіч, Уладзімір Жытноў і Ірына Еўланава. Госці зачыталі найбольш любімыя вершы Янкі Купалы, а таксама свае, якія яны прысвяцілі знакамітаму земляку.


Гучалі выдатныя вершы Янкі Купалы і ў выкананні супрацоўнікаў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна: Давідовіч Алены, Платонавай Яны і Калтуновай Таццяны.

Янка Купала для нас – не толькі народны паэт. Ён геній, прарок, грамадзянін, які заўсёды быў сэрдцам адданы роднай Беларусі. Таму бібліятэка ніколі не абміне яго творчасць, ніколі не забудзе дарогі да любых сэрдцу пісьменніка мясцін Аршаншчыны.
На прыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя ўсклалі прыгожыя кветкі да помніка Янкі Купалы.

Завяршылася мерапрыемства наведваннем абноўленага музея Янкі Купалы «Ляўкі».
