Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Фальклорны скарб

seminar po folcloru 125 мая супрацоўнікі Аршанскай ЦБС прынялі ўдзел у рабоце раённага семінара-практыкума “Вывучэнне, захаванне і папулярызацыя традыцый народнай культуры Аршанскага рэгіёна”.  Семінар адбыўся на базе дзяржаўнай установы культуры “Гарадскі Палац культуры “Орша”. Яго арганізатарамі выступілі супрацоўнікі ДУК “Аршанскі раённы МЦНТ і КАР”.

Пра развіццё фальклору ў Аршанскім рэгіёне расказала М.Г.Шандалесава, метадыст па этнаграфіі і фальклору. З рэгіянальнымі асаблівасцямі народнага касцюма Аршаншчыны ўсіх прысутных пазнаёміла Г.М.Кутузава, народны майстар “Аршанскага Дома рамёстваў”. Кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Крынічанька” Палаца культуры г. Барань Вячаслаў Шпакоўскі расказаў пра плённую шматгадовую працу па збіранню і захаванню фальклорнай спадчыны Аршаншчыны, даў практычныя парады па ажыццяўленню гэтай крапатлівай работы. 

seminar po folcloru

Асаблівую цікавасць удзельнікаў семінара-практыкума выклікалі выступленні: узорнага фальклорнага калектыву “Сявенька” сярэдняй школы №15 г.Барані (кіраўнік В.М.Шчэрбакова, акампаніятар В.В.Сідаровіч), народнага клуба нацыянальнай кухні “Гаспадынька” аўтаклуба “Аршанскага гарадскога Цэнтра культуры “Перамога”. Гэтыя цікавыя, вельмі творчыя калектывы прадэмастравалі абрады “Вясна-красна на ўвесь свет” і “Каравайны абрад”.

seminar po folcloru 5

Бібліятэкар Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Таццяна Сяргееўна Калтунова правяла для гасцей і ўдзельнікаў семінара бібліяграфічны агляд “Анталогія беларускага фальклору”. Яна падрабязна пазнаёміла спецыялістаў розных устаноў культуры з кнігай-хрэстаматыяй “Беларускі фальклор”, з кнігай “Анталогія беларускай народнай песні і прыпеўкі”, у якой занатавана разнастайная жарнавая паэзія, з кнігай беларускага фалькларыста, кандыдата філалагічных навук, рэктара Інстытута культуры Беларусі  Івана Іванавіча Крука “Сімволіка беларускай народнай культуры”. Цікава расказала пра кнігі серыі “Беларуская народная творчасць”. Таццяна Сяргееўна прапанавала  выкарыстоўваць гэтыя кнігі ў сваёй дзейнасці ўсім спецыялістам галіны культуры для таго, каб поўна і дакладна прадстаўляць  фальклорную спадчыну беларускага народа і нагадала, што гэтыя і многія іншыя цікавыя і карысныя для выкарыстання ў рабоце кнігі можна знайсці ў фондах бібліятэк сістэмы.

seminar po folcloru 3

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен