Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Галоўныя сімвалы краіны

2 мая ў бібліятэцы імя У.Корбана  прайшла  інфармацыйная гадзіна “Галоўныя сімвалы краіны”, прымеркаваная  да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга  Рэспублікі Беларусь. Гэтае мерапрыемства для вучняў 3-х класаў СШ № 19  падрыхтавала  бібліятэкар Г.С.Канашэвіч. Яна расказала юным чытачам, пра гэтае свята, якое мы штогод святкуем у другую нядзелю мая. Дзеці даведаліся, што ў кожнай дзяржавы есць свае афіцыйныя дзяржаўныя сімвалы. У іх беражліва захаваны характэрныя рысы, якія адлюстроўваюць гісторыю і культуру таго або іншага народа.  Герб і сцяг Беларусі – сімвалы працавітасці, жыццястойкасці і надзеі на шчаслівую будучыню нашага народа. На мерапрыемстве былі прадстаўлены кнігі адпаведнай тэматыкі, якія выклікалі вялікую цікавасць у дзяцей.

galouniya simvali kraini

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен