Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Неделя детской книги в библиотеке им.Н.Крупской

dlya lyuboznatelnyh detishekТыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі маленькія чытачы дзіцячай бібліятэкі імя Н. Крупскай чакаюць з асаблівай нецярплівасцю і радасцю. Дзеці ведаюць, што свята дзіцячай кнігі ў бібліятэцы праходзіць заўсёды цікава і весела, а бібліятэкары праводзяць для іх самыя яркія і запамінальныя мерапрыемствы. 

У гэтым годзе Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі пачаўся 4 красавіка святам чытання “Любимых книжек юбилей – приглашаем всех друзей”. Гэтае мерапрыемства было прысвечана кнігам-юбілярам вядомага дзіцячага пісьменніка К.І.Чукоўскага: “Чудо-дерево”, “Федорино горе”, “Путаница”, “Телефон”, якім у гэтым годзе спаўняецца 90 год.

lyubimyh knizhek yubilej 1

На свята чытання бібліятэкары запрасілі самых маленькіх сваіх чытачоў – вучняў 1-х класаў СШ №8 і СШ №5. Мерапрыемства па кнігах К.І.Чукоўскага атрымалася па-сапраўднаму святочным: бібліятэкары ўпрыгожылі бібліятэку, аформілі маляўнічую кніжную выставу “Книга отмечает юбилей”, падрыхтавалі цікавыя і вясёлыя літаратурныя конкурсы, гульні, віктарыны па творах К.І.Чукоўскага і салодкія прызы лепшым чытачам.

lyubimyh knizhek yubilej 2

lyubimyh knizhek yubilej 3

У чытальнай зале бібліятэкі “вырасла” казачнае “Цуда-дрэва”, а маленькія чытачы разам з бібліятэкарам Асіпенка Н.І. амаль хорам чыталі знаёмыя з самага ранняга дзяцінства вершаваныя казкі пісьменніка.     

Творчая сустрэча з вядомымі аршанскімі пісьменнікамі Галінай Уладзіміраўнай і Сяргеем Анатольевічам Трафімавымі адбылася ў бібліятэцы 5 красавіка. На мерапрыемства бібліятэкары запрасілі вучняў 4 класаў СШ №5 і 3 "А" класа СШ №8. Творчыя сустрычы са знакамітымі пісьменнікамі сталі добрай традыцыяй у бібліятэцы. Іх з нецярплівасцю чакаюць і маленькія чытачы, і бібліятэкары, і педагогі.

tvorcheskaya vstrecha s trafimovymi 1

На творчай сустрэчы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбылася прэм’ера новых кніг пісьменнікаў Трафімавых: “Встреча с розовыми чудесами”, “Танцы на земле, в воде и в воздухе”. Шмат цікавых, незвычайных і дзіўных гісторый знойдуць чытачы на старонках гэтых кніг серыі “Рассказы Деда Природоведа”. Яны даведаюцца чаму фламінга ружовыя, як па ружовым кветкам бярозкі пра паветра даведацца, чым дзіўна Ружовае возера, чаму ліса танцуе на снезе, хто ўсё сваё дарослае жыццё ў танцы праводзіць і шмат інш.

tvorcheskaya vstrecha s trafimovymi 2

Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч – дзіўныя суразмоўцы, цудоўныя і таленавітыя расказчыкі. Дзеці іх слухаюць з вялікім захапленнем, ахвотна адказваюць на пытанні аўтараў, разважаюць разам з імі.

tvorcheskaya vstrecha s trafimovymi 3

На творчай сустрэчы прысутнічала дырэктар СШ №8 Каровіна А.С. Яна павіншавала вучняў са святам кнігі і выказала вялікую ўдзячнасць Галіне Уладзіміраўне і Сяргею Анатольевічу за цудоўныя кнігі, цеснае і плённае супрцоўніцтва з бібліятэкай і школай.   

Гадзіна чытацкіх задавальненняў “Детство всегда с тобой” прайшла 6 красавіка і была прысвечана творчасці вядомай дзіцячай пісьменніцы А. Барто. Разам з бібліятэкарам Балашовай І.У. вучні 2-х класаў СШ №8 адправіліся ў краіну вясёлага дзяцінства па старонках кніг А. Барто. Дзеці выразна напамяць чыталі вершы пісьменніцы: “В школу”, “Любочка”, “Дедушкина внучка”, “Помощница”, “Весенняя прогулка”, “Снигирь”, дружна разгадвалі красворд, складзены па творах А. Барто.

detstvo vsegda s toboj 1

detstvo vsegda s toboj 2

 

Гадзіна дашкольніка – традыцыйная форма работы бібліятэкі з выхаванцамі дзіцячых садкоў па прыцягненню іх да кнігі і чытання.7 красавіка, у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, прайшла гадзіна дашкольніка “Для любознательных детишек, девчонок и мальчишек”. Бібліятэку першы раз наведалі выхаванцы дзіцячага садка №9. Загадчыца бібліятэкай правяла экскурсію па бібліятэцы для маленькіх чытачоў, пазнаёміла іх с цудоўнымі маляўнічымі кніжкамі на кніжнай выставе “Хорошие книжки для малыша и малышки”. Дзеці з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Из какой мы сказки”.

dlya lyuboznatelnyh detishek 1

dlya lyuboznatelnyh detishek 3

dlya lyuboznatelnyh detishek 2

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен