Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Праўда жыве ў творах Івана Мележа

Prauda zhyve u tvorah Ivana Melezha9 лютага 2016 года  ў бібліятэцы імя У. Корбана  адбылося  мерапрыемства, прысвечанае   95-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа. Літаратурную гадзіну “Праўда жыве ў творах І.Мележа” для ўдзельнікаў клуба  “Вдохновение ” падрыхтавала  бібліятэкар Г.С. Канашэвіч.

Іван Мележ атрымаў шырокую вядомасць як адзін з самых выдатных пісьменнікаў. Ён быў тонкім  знаўцам чалавечай душы, мастаком-аналітыкам  пераважна эпічнага складу, у творах якога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнага жыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет з багатай агульначалавечай непаўторнасці. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзеннікі, п’есы, раманы.  

              

Госці мерапрыемства даведаліся аб некаторых цікавых фактах з біяграфіі знакамітага беларускага пісьменніка.  Першае  ў сваім жыцці апавяданне Іван Мележ напісаў левай рукой у шпіталі, у Тбілісі. Яно мае назву “Сустрэча” і публікавалася з паметкай “Каўказ, шпіталь, 1942 год”. У час працы ў Хойніках вершы Івана Мележа зрэдку змяшчаліся і ў некаторых мінскіх выданнях, у мазырскай абласной газеце “Бальшавік Палесся”. Іван Мележ як празаік пачынаўся не з яго франтавых дзеннікаў, пра існаванне якіх тады амаль ніхто не ведаў, а з апавяданняў. Раннія мележаўскія апавядання, сталі прыкметным укладам у літаратуру ваеннай пары. Лепшыя з іх  (“У завіруху”, “Канец размовы”, “Ноччу” і інш.) паказалі Івана Мележа  як удумлівага пісьменніка-псіхолага, які яшчэ тады здолеў належна ацаніць сціплы, знешне някідкі, але надзвычай важны сваей масавасцю штодзенны гераізм звычайных людзей. Пачатак шматлікім выданням мележаўскіх твораў паклала невялікая кніга з простай і па-свойму шмат значнай назвай “У завіруху”. Яна выразна засведчыла таленавітасць аўтара і была прынятая прыхільна.

Выдаўшы зборнік  “Гарачы жнівень ”(1948), Іван Мележ на працяглы час адышоў ад апавяданняў і аддаўся працы над раманам “Мінскі напрамак”. Ен з’явіўся ў друку ў 1952 годзе, ухвальна сустрэты і крытыкамі,  і чытачамі.  Вяршыняй  творчасці І.Мележа з’яўляецца “Палеская хроніка”, якая была і застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры.

 Іменем Івана Мележа названы школы ў  в. Глінішча, бібліятэка ў Гомелі, цеплаход, Мозырскі драматычны тэатр. У весцы Глінішча адкрыты літаратурны музей. У 1980 годзе ўстаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаеміла ўсіх з кніжнай выставай па творчасці пісьменніка. Некаторыя з удзельнікаў мерапрыемства узялі пачытаць раманы Івана Мележа, а некаторыя і перачытаць.

І.Дзярабіна

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен