Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Вандроўка з Уладзімірам Ягоўдзікам

Vandrouka z Uladzimiram YagoudzikamУ рамках Года культуры, напярэдадні  60-ці гадовага юбілею вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, самыя маленькія чытачы Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі  адправіліся ў займальнае падарожжа па кніжках пісьменніка.  Першым прыпынкам у гэтым падарожжы стала кніга «Сем цудаў Беларусі». Гартаючы яе старонкі, юныя чатачы пазнаёміліся  з помнікамі прыроды, культуры і гісторыі,  з  вядомымі гістарычнымі асобамі роднага краю.

 

Наступны прыпынак быў прысвечаны навакольнаму свету нашай краіны, якім можна захапляцца бязмежна. Тут хлопчыкаў і дзяўчынак чакала сустрэча з кнігай У.Ягоўдзіка «Год-карагод», у якой сабраны лепшыя апавяданні пра прыроду Беларусі.

Ну, а на трэцім прыпынку вучні чацвертага класа  Кітаева Галя (на здымку), Інашэўскі Данік, Піскуноў Максім і Шашкоў Уладзік зрабілі агляд кніг серыі «Скарбы Радзімы».  Напрыканцы мерапрыемства дзяцей чакалі: загадкі, лічылкі, скарагаворкі, якія прыдумаў любімы аўтар. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапыемства - знаўцы творчасці У.Ягоўдзіка атрымалі памятныя прызы.

Бібліятэкар А.Дубашынская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен