Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Майстар малай прозы

aystar maloy prozy23 красавіка споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі, беларускага  паэта, празаіка і перакладчыка. 24 красавіка ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у Высокаўскай сельскай бібліятэцы правялі  бібліяграфічны агляд «Майстар малой прозы», прысвечанага гэтай даце.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні малодшых і сярэдніх класаў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа  Аршанскага раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка і яго творчасцю. Удзельнікі мерапрыемсва пачыталі ўслых  вершы  Змітрака Бядулі “Хлопчык  любіць коціка…” і “Гаспадарка”. Успомнілі і абмеркавалі некаторыя творы і казкі пісьменніка. З яго творамі  прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца на выставе.

aystar maloy prozy1

aystar maloy prozy2

aystar maloy prozy3

Бібліятэкар Харанека І.Я.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен