Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

І ў душы, і ў слове сваім ажыву…

sipakov15 студзеня споўнілася  90 гадоў з дня нараджэння Янкі Сіпакова.  Імкліва бягуць гады, спяшаюцца, але колькі б часу не прайшло ў памяці людзей жыў, жыве і будзе жыць выдатны пісьменнік Беларусі, наш зямляк – Іван Данілавіч Сіпакоў.

“…Мы спяшаемся жыць.
 Спыніся хоць калі, чалавеча.
Азірніся на прыгажосць усяго, што ля цябе, над табою, пад табой!
Пастой, паглядзі, падумай.
Ты думаеш, што жыццё там, куды ты бяжыш?
 Не! Яно толькі з табою – у тваіх думках і ў тваіх вачах…”
Янка Сіпакоў
sipakov8

Пра Янку Сіпакова можна гаварыць бясконца - паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Іван Данілавіч пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну, а яшчэ падараваў роднай Аршаншчыне сваю ўласную бібліятэку. Бібліятэка пісьменніка тэматычная і жанрава разнастайная. У ёй ёсць грунтоўныя зборы сусветнай паэзіі і прозы, літаратура па гісторыі, філасофіі, эстэтыцы, мастацтву і іншым дысцыплінам, шмат энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць  рэдкія выданні і кнігі беларускіх аўтараў, бо яны ўсе з аўтографамі.  На сённяшні дзень фонд бібліятэкі налічвае  5268 экзэмпляраў кніг.

sipakov1

sipakov5

З 2012  года ў чытальнай зале “Бібліятэка Янкі Сіпакова”  супрацоўнікамі бібліятэкі праведзена больш паўсотні экскурсій на якіх прымалі ўдзел жыхары і госці горада, сябры пісьменніка,  навучэнцы школ і калледжаў. Вось і ў гэту юбілейнаю дату (90-годдзе ж дня нараджэння)  бібліятэкары арганізавалі для вучняў 9 класа ДУА “Сярэдняя  школа № 3 г. Оршы”  экскурсію і літаратурна-музычную гасцёўню “І ў душы, і ў слове сваім ажыву…”.  Вядучыя: Валянціна Самонава і Кацярына Лепешава пазнаёмілі  вучняў  з  цікавымі звесткамі жыцця і творчасці пісьменніка. Асабліва вучням спадабалася тое, што на мерапрыемства завітала пляменіца Івана Данілавіча - Людміла Анатольеўна Рэвяка. Яна расказала, што Іван Данілавіч Сіпакоў быў чалавек моцнай волі, вельмі сціплы, прыветлівы, дабразычлівы, заўсёды гатовы дапамагчы, кожны, хто хоць раз сустракаўся з ім, адзначаў яго шчырасць і душэўную цеплыню… Юныя артысты ДУА “Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1”  падаравалі ўсім прысутным музычныя нумары.   

sipakov7

sipakov2

sipakov3

sipakov4

sipakov9

Бібліятэкар ААіІ  Валянціна Самонава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен