Планета Караткевіча
26 лістапада наша краіна адзначала 95-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, класіка літаратуры, любімага ў народзе творцы – Уладзіміра Караткевіча. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям, з яго хочацца браць прыклад.
З 20 лістапада, да юбілею пісьменніка, ў Дзіцячай бібліятэцы імя У.С. Караткевіча працавалі выставы літаратуры “Творы яго – крыніца жывая”, “Планета Караткевіча”. Праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка.








27 і 28 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі ў госці вучняў пачатковых класаў школ № 6,21, гімназіі №2. Для іх правялі экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі з дзеючымі выставамі, зладзілі лялечны спектакль “Жабкі і чарапаха”. Будзем спадзявацца, што наведванне нашай бібліятэкі стане выдатным спосабам далучэння падрастаючага пакалення да багацця беларускай культуры і літаратурнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча.








Бібліятэкар А.Л.Руклінская