Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Творы яго – крыніца жывая

tvory jaho krynica žyvajaУ гонар знамянальнага юбілею, 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 26 лістапада ў Дзіцячай бібліятэцы імя У. С. Караткевіча адбылося пазнавальнае мерапрыемства “Творы яго – крыніца жывая” для вучняў 8 «А» класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Оршы”. Мэтай сустрэчы стала далучэнне падрастаючага пакалення да багатай літаратурнай спадчыны класіка і папулярызацыя чытання.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча – гэта не проста з’ява, а сапраўдны скарб і вяршыня беларускай літаратуры мінулага стагоддзя. Ён быў смелым першапраходцам, які адкрыў для нас жанр гістарычнага дэтэктыву. Сам Караткевіч – гэта цэлы свет, бязмежны космас, асоба, якая натхняе. Пра такога чалавека хочацца бясконца расказваць дзецям, і менавіта, з яго хочацца браць прыклад у жыцці і творчасці.

tvory jaho krynica žyvaja1

tvory jaho krynica žyvaja2

Падчас візіту навучэнцы акунуліся ў дзіўны свет творчасці Караткевіча. Спецыяльна да гэтай даты была аформлена цікавая і змястоўная выстава кніг, якая прадстаўляе разнастайныя творы пісьменніка і матэрыялы пра яго жыццё. Дзеці з вялікай увагай і дапытлівасцю вывучалі экспазіцыю. Мерапрыемства працягнулася займальнай відэапрэзентацыяй, якая падрабязна асвятляла ключавыя этапы біяграфіі і творчага шляху Уладзіміра Караткевіча. Школьнікі даведаліся мноства цікавых фактаў пра майстра слова і яго ўклад у беларускую літаратуру. Акрамя таго, навучэнцы атрымалі ўнікальную магчымасць пабачыць запіс выступлення самога Уладзіміра Караткевіча, што стала яркім і запамінальным момантам, які дазволіў “дакрануцца” да асобы пісьменніка.

tvory jaho krynica žyvaja3

tvory jaho krynica žyvaja4

Кульмінацыяй сустрэчы стаў актыўны ўдзел дзяцей у літаратурнай віктарыне, дзе яны змаглі праверыць свае веды, а яшчэ незвычайнае заданне: паспрабаваць сябе ў ролі аўтара і прыдумаць уласную казку. Асаблівым выклікам для дзяцей было выкананне двух умоў: казка мусіла быць пра горад Орша і абавязкова ўтрымліваць мараль у канцы. Гэта творчае спаборніцтва дазволіла кожнаму праявіць фантазію, веданне роднага краю і разуменне жыццёвых каштоўнасцей. Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў бібліятэцы з нагоды юбілею Уладзіміра Караткевіча, маюць выключную важнасць. Гэта не проста даніна памяці выдатнаму пісьменніку – гэта наш неацэнны скарб, наша спадчына, наш гонар і наша памяць.

tvory jaho krynica žyvaja6

tvory jaho krynica žyvaja7

Мы павінны натхняць, вучыць дзяцей – не забываць пра свае карані, пра гісторыю свайго народа, яго культуру і мову. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да спадчыны. Неабходна любіць і цаніць тое багацце, што пакінулі нам продкі, бо толькі так мы захаваем сваю ідэнтычнасць і перададзім яе наступным пакаленням.

tvory jaho krynica žyvaja8

tvory jaho krynica žyvaja5

Бібліятэкар В. А. Ціханскі

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен