Спеўная струна адкрытай душы
26 лістапада наша краіна адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. З нагоды юбілею пісьменніка 25 лістапада ў сценах Цэнтральнай бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна прайшоў інфармацыйны час “Спеўная струна адкрытай душы”.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Творы выдатнага мастака слова ўваходзяць у наша жыццё мудрымі дарадчыкамі і надзейнымі сябрамі, паглыбляюць нашы веды па гісторыі, вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.


Вядучыя: Валянціна Самонава і Кацярына Лепешава пазнаёмілі вучняў 7-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Орша” з цікавымі сведкамі жыцця і творчасці пісьменніка, некаторымі яго творамі, прадставілі відэа-прэзентацыю.


Супрацоўнікі чытальнай залы падрыхтавілі кніжную выставу “Сын зямлі Беларускай” на якой размясцілі цікавыя выданні з фонда бібліятэкі: прыжыццёвыя кнігі Уладзіміра Караткевіча і тыя, што выйшлі пасля яго смерці, апошнія перавыданні і артыкулы з часопісаў.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Самонава