Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Волаты беларускага пісьменства

volaty bielaruskaha piśmienstva17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца традыцыйнае свята – Дзень беларускага пісьменства. У бібліятэцы імя Н.К. Крупскай 4 верасня прайшоў гістарычны экскурс “Волаты беларускага пісьменства“. На ім прысутнічалі вучні 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 імя С.С.Пустэльнікава г.Оршы“.

Бібліятэкар Шолахава А.У. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Францыска Скарыны, адзначыла, што ў гэтым годдзе яму спаўняецца 535 гадоў. Таксама яны даведаліся пра кнігі, якія выдаў друкар. Адной з іх спаўняецца 500 гадоў. Гэта кніга Апостал. Вучні замацавалі свае веды пры дапамозе віктарыны “ Невядомы Скарына “.

volaty bielaruskaha piśmienstva2

Вялікі ўклад у развіццё кнігі ўнясла Еўфрасіння Полацкая. Бібліятэкар расказала пра яе жыцце і пра тыя кнігі, якія яна перапісвала ўручную.

volaty bielaruskaha piśmienstva3

У гэтым годзе таксама спаўняецца 395 гадоў з дня заснавання Куцеінскай друкарні. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення друкарні, а таксама з самай старажытнай аршанскай кнігай “Буквар“, які выйшаў у 1631 годзе.

volaty bielaruskaha piśmienstva4

Бібліятэкар А.У. Шолахава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен