Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Мой народ – мой гонар

moy gonarУ бібліятэцы імя М. Горкага для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Оршы” прайшоў урок грамадзянскасці “Мой народ – мой гонар”, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкар расказала дзецям пра гэтую знамянальную для кожнага беларуса дату і пра гісторыю ўзнікнення свята. Яшчэ больш цікавай і каштоўнай інфармацыі пра сваю краіну дзеці даведаліся з відэароліка “Віртуальнае падарожжа па Беларусі”. Працягнулася мерапрыемства займальным квэстам. Рабятам прапанавалі ўключыць сваё ўяўленне і ўявіць, што яны патрапілі на бязлюдны востраў. Міма праплываў карабель з адважным капітанам і яго камандай, якія пагадзіліся дапамагчы дабрацца дзецям да дома, але з умовай, што хлопчыкі і дзяўчынкі раскажуць пра сваю краіну і дзе яна знаходзіцца. Маленькім падарожнікам давялося адказаць на пытанні размінкі “Што я ведаю пра Беларусь” і выканаць не простыя, але вельмі цікавыя заданні: “Усё гэта Радзіма мая”, “Расшыфроўшчыкі”, “Перакладчыкі”.

moy gonar1

moy gonar2

moy gonar3

moy gonar4

moy gonar5

На беларускай мове дзецям прапанавалі прачытаць вершы, загадкі і прыказкі. Даведаўшыся ад рабят пра тое, у якой выдатнай краіне яны жывуць, капітан і яго каманда не толькі пагадзіліся дапамагчы дабрацца хлопчыкам і дзяўчынкам да дома, але і самі вельмі захацелі наведаць Беларусь.

moy gonar6

moy gonar7

Напрыканцы мерапрыемства дзецям прапанавалі пазнаёміцца з цікавай і маляўнічай літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе-гонары “Я гэты край Радзімай называю”.

moy gonar8

moy gonar9Бібліятэкар В. В. Ільінцава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен