Мой герб, мой сцяг, мая Беларусь
13 мая ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшла патрыятычная гадзіна “ Мой герб, мой сцяг, мая Беларусь“ да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаунага гімна Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3”А” класа ДУА ”Сярэдняя школа №8 г.Оршы”. Разам з бібліятэкарам Шолахавай А.У. вучні пашырылі сваё ўяўленне аб элементах герба Рэспублікі Беларусь. Дзецям было прапанавана размаляваць тыя расліны, якія складаюць вянок герба Рэспублікі Беларусь.
Біблятэкар расказала вучням пра колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, іх значэнне, пра арнамент сцяга - сімвал старажытнай культуры народа. Разам вучні выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. У заканчэнні дзеці атрыманыя веды замацавалі ў тэматычных гульнях.





Бібліятэкар Шолахава А.У.