Не пакідайце ж мовы...
Паэзія – гэта заўсёды свята слова. Яна прымушае па-новаму глядзець на свет, дае магчымасць выказаць пачуцці, якія назапасіліся ў сэрцы. Сусветны дзень паэзіі — штогадовае свята, адзначаецца 21 сакавіка і ў гэты дзень нарадзіўся Францішак Багушэвіч – паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін са стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Да гэтых святаў у Высокаўскай сельская бібліятэцы правялі конкурс выразнага чытання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...”
Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Хлопчыкі і дзяўчынкі выразна чыталі вершы паэта,якія прыйшліся ім да спадобы. Пераможцы атрымалі прызы.
Бібліятэкар Купрэева М.М.