Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Чытаем Караткевіча разам

1čytajem karatkieviča razamУладзімір Караткевіч  – наш вядомы зямляк, які праславіў сваёй творчасцю родную Аршаншчыну. Уладзімір Сямёнавіч выдатны пісьменнік, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, аўтар такіх твораў: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі» і іншых.

Нажаль, пісьменнік, які мог яшчэ шматлікае зрабіць для свайго народа, так рана пайшоў з жыцця. 25 ліпеня 1984 г. яго не стала. Гэтая дата лічыцца Днём памяці Уладзіміра Караткевіча. Традыцыйна ў нашым горадзе ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных пісьменніку. 3 23 па 28 ліпеня ў Дзіцячай бібліятэцы імя У. С. Караткевіча праходзіла акцыя «Чытаем Караткевіча разам» (у рамках аматарскага аб'яднання «Краязнаўчая майстэрня»). Усе жадаючыя прынялі ў ёй актыўны ўдзел. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы Караткевіча, знаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці таленавітага пісьменніка.

Уладзімір Сямёнавіч – адна з найбольш яскравых постацей беларускай літаратуры 20 стагоддзя. Мы памятаем і ганарымся тым, што ён родам з Оршы.

Бібліятэкары: В. Ціханскі, Н. Нароўская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен