Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Васіль Быкаў: доўгія вёрсты вайны

Vasiĺ Bykaŭ 100 hadoŭ18 чэрвеня ў бібліятэцы імя М. Горкага для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Оршы” прайшла літаратурная гадзіна “Васіль Быкаў: доўгія вёрсты вайны”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка – Васіля Быкава.

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, аўтара ваенных твораў,  народнага пісьменніка Беларусі – Васіля Уладзіміравіча Быкава. Васіль Быкаў – гэта чалавек, які не толькі прайшоў усю Вялікую Айчынную Вайну, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну. З палёў баёў ён прывёз гераічныя творы аб подзвігах савецкіх салдат. Дзіўна, як пры такім насычаным жыцці Быкаў паспяваў пісаць апавяданні, аповесці і раманы, але факт застаецца фактам: Васіль Уладзіміравіч стаў вядомым аўтарам ужо ў 1960-я гг. і да канца жыцця быў уладальнікам мноства ганаровых прэмій.

Vasiĺ Bykaŭ 100 hadoŭ1

На літаратурнай гадзіне дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, якая была прадстаўлена відэаролікам “Знакамітыя беларусы: Васіль Быкаў”, таксама вучні прынялі ўдзел у віктарыне і конкурсе “Адгадай назву”. Да мерапрымства ў бібліятэцы прадстаўлена кніжная выстава “Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы”.

Vasiĺ Bykaŭ 100 hadoŭ2

Vasiĺ Bykaŭ 100 hadoŭ3

Vasiĺ Bykaŭ 100 hadoŭ4

Бібліятэкар А.І.Гегамян

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен