Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Навечна ў памяці народнай

prezentaciya

У 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Доўгія тры гады (1941-1944) беларуская зямля знемагала пад фашысцкім ярмом. Мы памятаем і шануем подзвіг загінуўшых і жывых, вядомых і безыменных беларусаў-салдат Вялікай Айчыннай, партызан і падпольшчыкаў. Мы памятаем мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета, памятаем тых, хто каваў перамогу ў тыле ворага ля станкоў і вызваляў краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Усё далей у гісторыю адыходзяць векапомныя дні Вялікай Айчыннай вайны, але ніколі з памяці нашага народа не сатруцца імёны тых, хто выйшаў на смяротны бой з ворагам і здабываў перамогу, часта цаной уласнага жыцця. Прапануем вашай увазе серыю кароткіх дакументальных нарысаў няштатнага карэспандэнта газеты «Ленінскі прызыў» Я. М. Крашанінікава за 1976 год пра тых, чые імёны выбіты на абелісках і мемарыяльных дошках, прысвоены прадпрыемствам, гаспадаркам, навучальным установам, носяць алеі парку Герояў і вуліцы нашага горада – пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія нарадзіліся на Аршаншчыне ці змагаліся за яе вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўны бібліятэкар А.Л.Руклінская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен