Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

У мірным небе белы бусел

U mirnym niebie biely busielПатрыятычная акцыя, прымеркаваная да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх  захопнікаў  “У мірным небе белы бусел” праведзена бібліятэкарам Зубаўскай сельскай бібліятэкі.

Мэта акцыі – засяродзіць ўвагу на каштоўнасці міра, за які ахвяравалі жыццём нашы дзяды і прадзеды, выхаванне патрыятызму і гатоўнасці заўжды адстаіваць і абараняць, тое, што заваёвана мінулымі пакаленнямі. Белы бусел – адзін з сімвалаў нашай роднай Беларусі, сімвал міра, згоды і стварэння  -  плыве сёння  ў блакіце мірнага неба. Вельмі хочацца каб дзеці ведалі і памяталі якой цаной была заваёвана Вялікая  Перамога, былі ўдзячны героям за мір.  

U mirnym niebie biely busiel1

U mirnym niebie biely busiel2

Удзельнікі акцыі зрабілі белага бусла, прачыталі вершы, прысвечаныя краіне і героям-пераможцам, прышпілілі буслоў да тэматычнай выставы,  на якой былі прадстаўлены выданні аб гераічным мінулым нашай Радзімы і яе дасягненнях у мірны час.

U mirnym niebie biely busiel3

Лунае белы бусел і над роднай вёскай. С надзеяй і ўпэўненасцю ў заўтрашні дзень  глядзяць у мірнае неба яе жыхары. Нам ёсць што берагчы, нам ёсць чым ганарыцца.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен