Чароўны рукзачок
Кніжны дэсант “Чароўны рукзачок” быў праведзены бібліятэкарам Зубаўскай сельскай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА “Зубаўская сярэдняя школа-дзіцячы сад” і іх бацькоў. Бібліятэкар прапанавала “Чароўны рукзачок” юным чытачам. На працягу месяца ён пабываў ў кожнай сям’і.
Дзеці і дарослыя разам праводзілі час за чытаннем чароўных казак, або слухалі іх ў аўдыёзапісе. Таксама рукзак прапанаваў настольныя гульні, цацкі герояў з любімых кніг, з якімі можна было пагуляць. Мэта мерапрыемства – прывіць інтарэс да кнігі і чытання, арганізаваць сямейнае чытанне, праводзіць с карысцю вольны час разам. Так акцыя “Чароўны рукзачок” на месяц аб’яднала дзіцячы сад, сям’ю і бібліятэку.








Бібліятэкар Т.Р. Дзегцярова