Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Звяраем жыццё па Канстытуцыі

Zviarajem žyccio pa KanstytucyiУ бібліятэцы імя М. Горкага для навучэнцаў 8 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа № 7 г. Оршы" прайшоў урок грамадзянскасці "Звяраем жыццё па Канстытуцыі", прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Адкрылася мерапрыемства гімнам Рэспублікі Беларусь і ўрачыстай часткай. Вядучыя А.В. Кліменка і В.В. Ільінцава павіншавалі школьнікаў з важным для ўсёй краіны святам, правялі невялікі экскурс у гісторыю развіцця нашай радзімы. Юныя грамадзяне даведаліся аб тым, як і пры якіх абставінах была прынята першая Канстытуцыя ў нашай краіне, якія ў яе ўносіліся змены і якой яна дайшла да нашых дзён. Разбавілі мерапрыемства вершы і песні на роднай мове пра Беларусь.

Zviarajem žyccio pa Kanstytucyi1

Zviarajem žyccio pa Kanstytucyi2

Урачыстую частку змяніла інтэрактыўная. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і заданнях: «Мая Радзіма - Беларусь», «Што я ведаю пра адказнасць», «Мае правы і абавязкі». Дзякуючы віртуальнай гульне "Казачны дэтэктыў", хлапчукі і дзяўчынкі ўспомнілі дзіцячыя казкі і дапамаглі казачным героям разабрацца з іх правамі.

Zviarajem žyccio pa Kanstytucyi3

Zviarajem žyccio pa Kanstytucyi4

Скончылася мерапрыемства аглядам літаратуры на кніжнай выставе “Ганаруся сваёй краінай”.

Загадчык бібліятэкі А. В. Кліменка, Загадчык абанементам В. В. Ільинцава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен