Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Казка ў госці завітала

kazka ŭ hosci zavitalaСупрацоўнікі Дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча  5 сакавіка запрасілі на паэтычныя хвілінкі трэцякласнікаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Оршы”, якія былі прымеркаваны да 65-годдзя таленавітага майстара слова, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі Уладзіміра Мазго.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, паслухалі і прааналізавалі казку “Цуда-вуда”, адгадалі загадкі, сабралі беларускія прыказкі, з задавальненнем чыталі вершы аўтара.  Даведаліся, што пісьменнік піша не толькі вершы і казкі, а таксама акразагадкі, анаграмы, метаграмы, якія спрыяюць развіццю асацыятыўнага мыслення, вобразнага ўяўлення, выхоўваюць любоў да беларускага слова.

kazka ŭ hosci zavitala1

kazka ŭ hosci zavitala2

kazka ŭ hosci zavitala3

kazka ŭ hosci zavitala4

kazka ŭ hosci zavitala5

kazka ŭ hosci zavitala6

У другой частцы мерапрыемства дзеці сваімі рукамі зрабілі невялічкія падарункі матулям да 8 Сакавіка.

kazka ŭ hosci zavitala7

kazka ŭ hosci zavitala8

kazka ŭ hosci zavitala9

 Загадчык бібліятэкі Н.А. Савіцкая

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен