Слаўлю цябе, мая родная мова
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове. Веданне сваёй мовы і павага да іншых робіць чалавека разумней, дабрэй, культурней. У гэты дзень бібліятэкар Ларынаўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурную гасцёўню «Слаўлю цябе, мая родная мова».
Вядучыя мерапрыемства Кульбацкая I. і Жандзінскі А. расказалі прысутным аб разнастайнасці моў на планеце, пра тое, што родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўнае магутнасць. Мова - гэта наш паўсядзённы побыт, наша жыццё, гісторыя, культура. Без мовы не будзе народа. Дзень роднай мовы - гэта выдатная магчымасць для кожнага чалавека задумацца аб значнасці яго роднай мовы і ўнесці свой уклад у яго захаванне і развіццё. Захаванне роднай мовы з'яўляецца залогам захавання культурнай разнастайнасці і ўмацавання міжнароднага міру. Для ўсіх жа беларусаў родная мова — беларуская. Яна самая меладычная, самая прыгожая і непаўторная.


На мерапрыемстве прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы «Роднае слова», Н.Гілевіча «Родная мова», М.Танка «Роднае слова», А. Грачанікава «Мова» ў выкананні Кульбацкай I., Журавай I., песні «Люблю цябе, Белая Русь», «Беларусь ты мая» ў выкананні Журавай I. і Жандзінскага А. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі абласной бібліятэкі «Размаўляй i натхняй».
Бібліятэкар І. Кульбацкая