Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Мая адзіная мова

Razmaŭliaj i natchniajУ Міжнародны дзень роднай мовы бібліятэкар Зубрэвіцкай сельскай бібліятэкі імя Я.Сіпакова заклікала наведвальнікаў бібліятэкі, вучняў і настаўнікаў Зубрэвіцкай сярэдняй школы прыняць удзел у акцыі “Размаўляй і натхняй”, якую аб'явіла Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна.

 Вучні 4, 6 і 7 класаў завіталі ў бібліятэку і бібліятэкар расказала, на якіх паліцах размешчаны аддзел беларускай літаратуры, дзе можна знайсці кніжкі беларускіх аўтараў. Звярнула ўвагу школьнікаў на тое, што калі ўзнікнуць цяжкасці з напісаннем, тлумачэннем або перакладам слоў, на дапамогу прыйдуць слоўнікі.

Razmaŭliaj i natchniaj2

Бібліятэкар расказала пра вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы, нараджэнца вёскі Зубрэвічы Янку Сіпакова. Гэта быў вельмі сціплы чалавек улюбёны ў родныя мясціны, зубраўцоў і ў родную мову, пра якую пісаў

…Бывае, не радуюць песні
Мора крылатага птушак –
Тады я іду да цябе,
Мой акіян вялікі,
У які ўсе моры  ўпадаюць, -
Мая адзіная мова!
                                    Я.Сіпакоў

  Бібліятэкар  Л.А. Картузова  

 

 

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен