Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Гімн слову беларускаму

rodnaja movaУ рамках акцыі  “Размаўляй і  натхняй”, аб’яўленай Віцебскай  абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна да Міжнароднага дня роднай мовы ў Барздоўскай сельскай бібліятэкі прайшлі цікавыя мерапрыемствы. На пряцягу тыдня праходзіць чытацкая акцыя   "Чытаю родныя радкі", у рамках якой чытачы  бібліятэкі  прачытаюць свае любімыя  радкі  на беларускай   мове. Гатая акцыя дазваляе адчуць усю мiлагучнасць  і  спеўнасць  гучання  роднага   слова. 

 У файе другога паверха  прадстаўлена  цікавая  кніжная  выстава-панарама “Родная мова – матуліна спадчына”,  якая адлюстроўвае  амаль  усе аддценні  роднага слова… І дзеці, і дарослыя яшчэ раз упэўніліся, што мова - душа народа, наш галоўны і неацэнны  скарб!

rodnaja mova3

rodnaja mova4

Вучні 6 класа  ДУА “Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа  Аршанскага  раёна” сталі ўдзельнікамі  марафона “Гімн слову беларускаму”. Школьнікі  змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці  і непаўторнасці роднага слова. Удзельнікам мерапрыемства прыйшлося да спадобы падарожжа ў краіну беларускага слова, з прыпынкамі, на якіх іх чакалі  розныя  цікавыя конкурсы  “Наборшчыкі”,”Перакладчыкі”,  тэматычная віктарына “Беларуская   скарбонка”, загадкі. Бібліятэкар  Т.Іванова не толькі размаўляла  з чытачамі  на  беларускай мове, але  і прапанавала ім у   школе , у краме, на вуліцы, дома – усюды карыстацца  роднай мовай.  

rodnaja mova6

Падрыхтаваныя мерапрыемствы нікога з удзельнікаў  не пакінулі  абыякавымі. Галоўная мэта –  данесці да кожнага тое асноўнае,  што трэба  ведаць  і  любіць  “зямлі бацькоўскай слова”  -  выканана.

Бібліятэкар  Іванова  Т.В.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен