Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Роднай мовы пералівы

Z liuboŭju da rodnaha slovaГульня-конкурс “Роднай мовы пералівы” для юных чытачоў прайшла ў Задроўеўскай сельскай бібліятэцы. У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй роднай мовы, дазналіся, як узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі і дзеячы культуры.  А вось пазнаёміцца з некаторымі скарбамі беларусакай мовы вучні змаглі падчас правядзення гульнёвай часткі мерапрыемства.

Z liuboŭju da rodnaha slova1

Z liuboŭju da rodnaha slova2

Z liuboŭju da rodnaha slova3

Дзеці ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць.  Адказваючы на пытанні вучні змаглі паказаць неблагія веды. Цікавасць выклікала тэматычная выстава “З любоўю да роднага слова” з творамі беларускіх пісьменнікаў.

Бібліятэкар Цубаркова М.С.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен