Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Роднымі словамі пра Беларусь

Rodnymi slovami pra Bielaruś21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшла гадзіна паэзіі “Роднымі словамі пра Беларусь” у рамках акцыі “Размаўляй і натхняй”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На  мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Оршы”.

Разам з бібліятэкарам А.У. Шолахавай дзеці разважалі аб тым, якая прыгожая наша Радзіма і якая мілагучная, звонкая, моцная наша беларуская мова.

Rodnymi slovami pra Bielaruś1

Rodnymi slovami pra Bielaruś2

Rodnymi slovami pra Bielaruś3

Вучні прачыталі цудоўныя вершы пра нашу Беларусь і родную мову знакамітых беларускіх паэтаў: В.Віткі, У.Мазго, М.Пазнякова, Я.Жабко, Л.Пранчака.

Rodnymi slovami pra Bielaruś4

Rodnymi slovami pra Bielaruś5

Rodnymi slovami pra Bielaruś6

А каб замацаваць свае веды беларускай мовы чацвёртакласнікі з задавальненнем выканалі заданні бібліятэкара: з аднаго прапанаванага слова скласці мноства іншых слоў, расказаць пра сваіх бацькоў  і свайго сябра на беларускай мове.

Rodnymi slovami pra Bielaruś7

Rodnymi slovami pra Bielaruś8

Бібліятэкар А.У. Шолахава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен