Скарбы роднай мовы
Беларуская мова. На ёй размаўлялі нашы продкі, пісалі творы праслаўленыя пісьменнікі: Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Максім Танк і іншыя. У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках акцыі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна “Размаўляй і натхняй” супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча праводзіць цікавыя мерапрыемствы.
18 лютага была арганізавана кніжная выстава-віктарына “Скарбы роднай мовы”, акрамя гэтага, 21 лютага прайшла акцыя “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”. Наведвальнікі бібліятэкі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з новымі выданнямі кніг, пачытаць услых літаратурныя творы на роднай мове, успомніць прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, а яшчэ перакласці словы з рускай мовы на беларускую і наадварот.


Дарослыя чытачы таксама з задавальненнем прымалі ўдзел у акцыі. Яны дапамагалі малодшым у разгадванні загадак і ў перакладзе слоў. Кожны ўдзельнік падчас мерапрыемства меў магчымасць успомніць самае прыгожае, на яго думку, слова на беларускай мове і атрымаць асалоду ад гучання роднай мовы.



Усіх жадаючых бібліятэкары запрашаюць у бібліятэку пазнаёміцца з кніжнай выставай “Скарбы роднай мовы”, якая будзе праходзіць па 25 лютага.
Бібліятэкар В. Ціханскі