Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Родная мова дзядоў

Rodnaja mova dziadoŭ21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Менавіта гэтаму святу была прысвечана гадзіна роднай мовы  “Родная мова дзядоў” у Вусценскай сельскай бібліятэцы, падрыхтаваная для вучняў 3-7 класаў ДУА “Вусценская сярэдняя школа Аршанскага раёна імя З.І. Баркоўскага”.

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, даведаліся чаму родную мову патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года.

Rodnaja mova dziadoŭ1

Rodnaja mova dziadoŭ2

На працягу мерапрыемства вучні спаборнічалі ў конкурсах “Пазнай твор па яго пачатку”, адказвалі на пытанні, выконвалі прапанаваныя заданні.  З гэтай нагоды бібліятэкар прапанавала сваім чытачам кніжную выставу  “Родная мова – крыніца празрыстая” якая працуе з 18 па 24 лютага.

 Бібліятэкар  Н.М.Гусева

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен