Далучыся да роднага слова
У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Безумоўна, беларуская мова – самая ласкавая, прыгожая і мілагучная. Наведвальнікі Запольскай сельскай бібліятэкі не засталіся абыякавымі да свята, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у экскурсе ў гісторыю, у гульні “Таямніцы слова”, у якой прыйшлося праявіць цуды кемлівасці і эрудыцыі. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе чытальнікаў беларускіх вершаў і віктарыне “Мае любімыя беларускія словы”. Усе наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень размаўлялі па-беларуску, атрымалі шмат прыемных уражанняў.
Напярэдадні свята ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Жыве ў вяках беларускае слова” – чытачам былі прапанаваны творы беларускіх пісьменнікаў. Мерапрыемтва прайшло ў рамках абласнога марафона "Размўляй і натхняй".
Бібліятэкар І.У. Крышкевіч