Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Гучы, родная мова!

hučy rodnaja mova121 лютага ў бібліятэцы №12 прайшоў конкурс вершаў “Гучы, родная мова!”, прысвечаны Дню роднай мовы ў рамках абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”.

З беларускай мовай непарыўна звязаны лёс Беларусі. Кожны народ на зямлі адрозніваецца адзін ад аднаго ў першую чаргу сваей моваю. Мы завемся беларусамі і наша мова – беларуская. Яна мілагучная і спеўная.  На беларускай мове напісана вялікая колькасць цудоўных твораў. У гэты дзень усім наведвальнікам прапанавалася размаўляць па-беларуску на працягу дня, а вершы і байкі ў выкананні супрацоўнікаў Элуіз, ЧУП ГА "БелТІЗ" Вольгі Мінінай, Леаніда Гарбачэўскага, Алега Ульяніцкага і Уладзіміра Лукашэвіча яшчэ раз падкрэслілі прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова.



Мова – гэта вялікі народны скарб.
Яе нельга не паважаць,
Як нельга не паважаць родны народ.
І. Мележ

Бібліятэкар А.І.Шаўрова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен