Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Хачу неспакойнаю хмарай грымець

Chacu niespakojnaju chmaraj hrymiec Kuliasou9 лютага ў Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэке-клубе прайшла літаратурная вечарына “Хачу неспакойнаю хмарай грымець” да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

Мерапрыемства пачалося вершам “Камсамольскі білет”, які раней ведаў кожны школьнік. Паэзія А.Куляшова – гэта вечная захопленасць жыццём і творчае гарэнне, яскравасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазнанне сябе і людзей. Яго жыццё звязана з жыццём краіны, пра што гаворыць яго творчасць і дзяржаўныя ўзнагароды. З самага дзяцінства ён чуў слова “Вайна”, таму што нарадзіўся 6 лютага 1914 года, калі ішла першая міравая, потым Вялікая Айчынная. Тэма вайны праходзіць праз уся яго паэзію.

На мерапрыемстве гучалі вершы “Бярозка”, “Балада аб чатырох заложніках”, “Ліст з палону”, адрыўкі з паэм “Сцяг брыгады”, “Сябры мае”, “Над спаленай вёскай”, “Маё сэрца ў  бары” і інш. у выкананні А.Пяскоўскай, В.Мяльніцкай, Г.Ярмошкінай, Г.Казакевіч, А.Казлова, М.Каралевіча. Вершы чаргаваліся з песнямі “Волгоградская берёзка” ў выкананні А.Казлова, “Дорогие подруги мои” – Л.Шмакавай, “Деревенька моя старая” – Г.Казакевіч, А.Пяскоўскай, “Палюбіць Беларусь вельмі проста” А.Касцюковіч, Г.Казакевіч.

Жаданай госцей на мерапрыемстве была паэтка Малчанава Ірына Леанідаўна з г.Дуброўна, якая падзялілася сваімі новымі цікавымі вершамі аб Беларусі, аб родным краі, аб каханні.

На пры канцы вечарыны ўсе прысутныя праспявалі “Партызанскую песню”.

Chacu niespakojnaju chmaraj hrymiec Kuliasou 1

Chacu niespakojnaju chmaraj hrymiec Kuliasou 3

Chacu niespakojnaju chmaraj hrymiec Kuliasou 2

Кіраўнік аматарскага аб’яднання “Надзея” Г.Ярмошкіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен