Росквіт зямлі
У бібліятэцы імя М. Горкага прайшла паэтычная чытальня “Росквіт зямлі”, прысвечаная да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы”.
Бібліятэкар нагадала прысутным пра жыццёвы шлях паэта, расказала аб яго творчасці, якая не губляе сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень. Удзельнікі праслухалі падборку цікавых фактаў аб паэце і яго шматграннай літаратурнай дзейнасці. Напрыклад, цікавасць выклікала тое, што Аркадзь Куляшоў пачаў пісаць вершы з сямі гадоў, што яго вершы пакладзены на музыку і вядомыя як цудоўныя беларускія песні.


Абмеркаваўшы творчасць паэта, хлопчыкі і дзяучынкі прыйшлі да высновы, што Аркадзь Куляшоў – сапраўдны паэт-патрыёт, які праслаўляў родную зямлю, сваю Радзіму. Напрыканцы мерапрыемства загадчык бібіятэкі імя М. Горкага О.В.Кліменка прачытала верш А. Куляшова “Бывай”.

Бібліятэкар В.А Петрачэнка