Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Якасць і дабрабыт

Jakasс i dabrabytІнфармацыйная гадзіна “Якасць і дабрабыт”, прымеркаваная да Года якасці адбылася ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы для вучняў ДУА “Зубаўская сярэдняя школа-дзіцячы сад”. 

Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з Указам Прэзідента Рэспублікі Беларусь, адпаведна якому 2024 год аб’яўлены ў краіне Годам якасці. Расказала, што прававы акт напраўлены на павышенне якасці жыцця беларускага народа. Пазнаёміла з Дзяржаўным знакам якасці, прапанавала агляд літаратуры, якая знаёміць з самымі значнымі і паспяховымі беларускімі мерапрыемствамі, вядомымі ў краінах СНД і свеце. Асаблівую ўвагу ўдзялілі прадпрыемствам Аршаншчыны. Далека за межамі Беларусі вядома прадукцыя, якую выпускаюць прадпрыемствы регіёна: льняныя тканіны, металарэжучыя станкі, інструменты для апрацоўкі метала, трыкатажныя і швейныя вырабы, прадукты харчавання. Бібліятэкар напомніла, што якасная вучоба, добрыя паводзіны і актыўны ўдзел у жыцці школы і вёскі – гэта таксама ўклад  у дабрабыт нашай краіны і асабіста кожнага з нас.

Jakasс i dabrabyt 2

Jakasс i dabrabyt 3

Jakasс i dabrabyt 4

Jakasс i dabrabyt 1

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен