Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Веча славянскіх балад

vieča slavianskich baladУ бiблiятэцы імя М.Горкага адбыўся літаратурны хранограф “Веча славянскіх балад”, прысвечаны дню нараджэння вялікага майстара, беларускага пісьменніка, нашага земляка Янкі Сіпакова. На мерапрыемства завіталі навучэнцы 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Оршы”.

Каб прыцягнуць увагу дзяцей да творчасці таленавітага майстра мастацкага слова, каб наладзіць на паэтычны лад, мерапрыемства пачалося з верша “Узміхніся мне”, якое прачытала бібліятэкар. Далей дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчым лёсам пісьменніка. Вучням паведалі, што дзякуючы перакладам Янкі Сіпакова, на нашай роднай мове пачалі “размаўляць” А.С. Пушкін, І.С. Тургенеў, Т. Шаўчэнка, А. Блок, К.Чукоўскі і дзясяткі іншых знакамітых паэтаў. Янка Сіпакоў пераклаў вершы кітайскіх паэтаў Ду Фу і Ван Міна, “Боскую камедыю” Дантэ Аліг’еры.

vieča slavianskich balad1

vieča slavianskich balad2

У конкурсе “Знайдзі пару” вучні даведаліся пра кнігі якія напісаў Янка Сіпакоў. Потым паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, прысвечанай творчасці пісьменніка. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай абстаноўцы.

vieča slavianskich balad3

vieča slavianskich balad4

Бібліятэкар С.В. Колабава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен