Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Партрэт пісьменніка і чалавека

partret piśmiennika i čalavieka16 студзеня ў чытальную залу “Бібліятэка Янкі Сіпакова” завіталі вучні 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Оршы імя У.С.Караткевіча”. 

Чытальная зала “Бібліятэка Янкі Сіпакова” была адкрыта 1 чэрвеня 2012 года. Кніжны фонд налічвае звыш 5200 экзэмпляраў. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць рэдкія выданні, а таксама беларуская літаратура (больш за 550 экз.) з аўтографамі пісьменнікаў. 21 лютага 1978 г. Уладзімір Караткевіч падпісаў сваю кнігу - казак “Чортаў скарб” так: “…Чорту Янку Сіпакову ад чорта Уладзіміра Караткевіча….”, а Рыгор Барадулін сваё выданне “Неруш” падпісаў: “…Дарагому Янку Сіпакову – паэту ва ўсіх адносінах і шчыраму сябру…”.

partret piśmiennika i čalavieka1

partret piśmiennika i čalavieka2

Бібліятэкар Валянціна Самонава пазнаёміла вучняў з цікавымі звесткамі жыцця і творчасці таленавітага пісьменніка. Асабліва ўразілі вучняў творы, якія пісьменнік прысвяціў сваёй малой Радзіме. Яны пранікнуты любоўю:

“…Люблю я Радзіму ад краю да краю,
Люблю шматпакутную нашу зямлю
З табой, Беларусь, я жыву, бы спяваю
Я жыць без цябе, Беларусь, не магу…”
                                              Я. Сіпакоў.

Зацікавіла вучняў  кніга – эсэ “Зялёны лісток на планеце Зямля”, якую Іван Данілавіч пісаў каля пяці гадоў. Гэта выданне можна смела назваць энцыклапедыяй нашага краю і нашага жыцця. Кожнае эсэ расказвае пра Радзіму, яе гісторыю, культуру. “…Любая Радзіма! Вельмі шаноўная мая Беларусь! Маці наша родная – усіх нас разам і кожнага паасобку! Нізка схіляюся перад табою ў пашане ўжо толькі за тое, што ты заўсёды ёсць і заўсёды будзеш…”.

partret piśmiennika i čalavieka3

Дзеці з задавальненнем слухалі, задавалі пытанні, разглядалі асабістыя рэчы і фотаздымкі пісьменніка.

Бібліятэкар ААіІ Валянціна Самонава.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен