Маё аблічча – толькі форма, адлітая для струн душы
У Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў вечар паэзіі “Маё аблічча – толькі форма, адлітая для струн душы”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц і да дня нараджэння У.Караткевіча.
Па шляхах жыцця і творчасці беларускай паэткі прысутных цікава правяла вядучая мерапрыемства Г.Ярмошкіна. Вершы, прасякнутыя вялікай адданасцю роднай зямлі, любоўю да непаўторных лугоў, палёў і лясоў гучалі ў выкананні членаў народнага аматарскага аб’яднання “Надзея”: Л.Гараньковай “Ты пакліч мяне, пазаві”, А.Казлова “Прыедзь у край мой ціхі”, “І будзе песня спета…”, А. Свярбеева, Галіны і Мікалая Каралевічаў “Хаджу па нівах, па лугах азёрных”, “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён” і іншыя.



Вершы чаргаваліся з песнямі: “Травы лугавые”, “Калины куст”, “Рябина”, “Почему же ты замужем” і іншымі ў выкананні А.Касцюковіч, Л.Шмакавай, А.Казлова, А. Лявіцкай, Г.Казакевіч. В. Шыкота закончыла вечар пра Я.Янішчыц песняй “А я люблю деревню”.





Таксама прысутныя на мерапрыемстве ўспомнілі творы У.Караткевіча, паход у музей яго імя, прачыталі вершы, прысвечаныя родным мясцінам у г.Оршы. Пакуль будзе існаваць жыцце на зямлі, датуль сэрца кожнага аршанца будзе саграваць сонца, імя якому – Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.


Кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання Г.Ярмошкіна