Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Мудрых гісторый вечнае святло

mudrych historyj viečnaje sviatloНапярэдадні дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, ў дзіцячай бібліятэцы, якая носіць  імя славутага земляка, адбылося падарожжа “Мудрых гісторый вечнае святло” па казках Уладзіміра Сямёнавіча, у рамках аматарскага аб’яднання “Краязнаўчая майстэрня”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Оршы”.

Падчас мерапрыемства загадчык бібліятэкі Н.Савіцкая пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю Уладзіміра Караткевіча, расказала аб цікавых фактах з жыцця пісьменніка, распавяла пра яго ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Увазе прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя “Праўдзівы Майстра, чысты, як сляза…”.

mudrych historyj viečnaje sviatlo1

mudrych historyj viečnaje sviatlo2

mudrych historyj viečnaje sviatlo3

Ha пaчaткy твopчaгa шляxy Улaдзiмip Kapaткeвiч звяpнyўcя дa мiнyўшчыны i нaбыткaў фaльклopy. “Давай з табой сядзем і пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы?... І ўявім мы, што памчалі мы на нашым дыване-самалёце ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу з табой даўніну”. Так пачынаецца казка Уладзіміра Караткевіча “Кацёл з каменьчыкамі”, дзе ён y чapoўнa-фaнтacтычнaй фopмe пaкaзaў, як з’явiўcя нa Бeлapyci тaкi вaжны xapчoвы пpaдyкт - бульба.

mudrych historyj viečnaje sviatlo4

mudrych historyj viečnaje sviatlo5

mudrych historyj viečnaje sviatlo6

mudrych historyj viečnaje sviatlo7

Абмеркаванне вобразаў галоўных герояў казкі,  іх паводзін і ўчынкаў нікога не пакінула абыякавым. Дзеці з задавальненнем давалі характарыстыкі героям, рабілі высновы і выказвалі свае адносіны да прачытанага.

mudrych historyj viečnaje sviatlo8

mudrych historyj viečnaje sviatlo9

mudrych historyj viečnaje sviatlo10

Мы спадзяемся, што дзякуючы казкам Уладзіміра Караткевіча, у хлопчыкаў і дзяўчынак прачнулася жаданне не забываць i працягваць вывучаць родную мову i  культуру.

mudrych historyj viečnaje sviatlo11

mudrych historyj viečnaje sviatlo12

Галоўны бібліятэкар А. Руклінская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен