Беларусь – гэта мы
Гадзіна патрыятызма “Беларусь – гэта мы”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства адбылася ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы.
Бібліятэкар расказала, што ўз’яднанне заходніх і ўсходніх зямель Беларусі ў верасні 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці: беларускі народ раз’яднаны супраць яго волі стаў адзіным. Але не менш знычны і сучасны кантэкст свята: каб адстаяць права і далей развівацца як незалежная дзяржава грамадства павінна быць адзіным. Удзельнікі мерапрыемства выказалі свае думкі , як яны разумеюць адзінства народа.

На іх думку - гэта адзінства ўсіх людзей, згода народа, гэта агульная надзея, імкненне наперад, мір, сяброўства, разуменне і стваральная праца, накіраваная на працвітанне і незалежнасць нашай дзяржавы.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Гэта ўсё – мая Беларусь!” Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры. У агляд уключаны выданні, якія расказваюць аб галоўных сімвалах краіны, якія нас аб’ядноўваюць, аб людзях і падзеях, дзякуючы якім сёння мы жывём у свабоднай і незалежнай Беларусі, аб гераічных і працоўных подзвігах нашага народа на карысць дзяржавы. Затым чытачы прынялі ўдзел у віктарыне “Пазнай Беларусь”.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова