Паэт, які добра ведае жыццё
8 верасня адзначаецца 85 год з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка А. Грачанікава. Да гэтай даты ў Высокаўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна паэзіі “Паэт, які добра ведае жыццё”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні малодшых і сярэдніх класаў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з біяграфіяй паэта, яго творчасцю. Нагадала, што Анатоль Грачанікаў з'яўляецца аўтаром тэкстаў папулярных песень: “Дударыкі”, “Белая лілея”, “Над Белай Руссю - белы снег…”. Скончылася мерапрыемства чытаннем вершаў паэта.



Бібліятэкар І.Я.Харанека